Паміж Беларуссю і Венесуэлай пачнуць лётаць самалёты
Паміж Беларуссю і Венесуэлай пачнуць лётаць самалёты. Пра гэта ўжо падпісана пагадненне, паведаміў прэзідэнт паўднёваамерыканскай рэспублікі Нікалас Мадура.
"У Беларусі праз Венесуэлу ўсталюецца спалучэнне з Паўднёвай Амерыкай, з іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а Венесуэла праз Беларусь атрымае спалучэнне са светам", — сказаў падчас пасяджэння венесуэльска-беларускай камісіі кіраўнік Венесуэлы.
Па словах Мадуры, пералёт будзе займаць 10 гадзін.
Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіта ў Венесуэлу "спецпрадстаўніка Лукашэнкі" Віктара Шэймана. Колькі будзе рэйсаў і якія авіякампаніі іх будуць выконваць, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.