Памочніцу праваабаронцы Судаленкі адпусцілі пасля трох сутак затрымання

Памочніцу праваабаронцы Судаленкі адпусцілі пасля трох сутак затрымання

У Гомелі пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла валанцёрка мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтра "Вясна" (зачыненага ўладамі) Марыя Тарасенка

Яе затрымалі 18 студзеня, як і праваабаронцу Леаніда Судаленку, якому яна дапамагала. Яго, дарэчы, пакінулі пад вартай яшчэ на 10 дзён  і перавялі ў СІЗА, паведамляе ТГ-канал "Вясны". Судаленку падазраюць у фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Падставай стала тое, што Судаленка як праваабаронца дапамагаў беларусам аплочваць штрафы за ўдзел у пратэсных акцыях. 

Праваабаронцы прызналі Судаленку і Тарасенку палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі