Памочнік Лукашэнкі прапануе заахвочваць выкарыстанне беларусамі ровара
У сераду ў мінскай ратушы прайшла цырымонія ўшанавання маладых раварыстаў.
Памочнік кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў у сваім выступе прапанаваў заахвочваць выкарыстанне ровара як сродка перасоўвання. Ён адзначыў, што ў сталіцы павялічваецца колькасць веладарожак, а "сэрца беларускага веласпорту б'ецца у Мінгарвыканкаме", старшыня якога Мікалай Ладуцька ачольвае федэрацыю па гэтым відзе спорту.
Сам Ладуцька заявіў, што папулярнасць роварнага руху ў Мінску расце, "асабліва сярод моладзі". Паводле яго слоў, павялічваецца колькасць тых, хто хацеў бы займацца веласпортам прафесійна, інфармуе БелаПАН.
Спорткрама: “Замест лыж ды сноўбордаў купляюць ровары”
Фота — bymedia.net