Пампеа сказаў Макею, што ЗША гатовы неадкладна пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь

Пампеа сказаў Макею, што ЗША гатовы неадкладна пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь

Амерыканскія кампаніі гатовыя неадкладна пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь "па канкурэнтных цэнах". Пра гэта ў пятніцу заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем. Яго словы пераказала кіраўніца прэс-службы Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў Морган Артэгус. Таксама Макей і Пампеа размаўлялі пра актывізацыю двухбаковых гандлёвых сувязяў. Сёлета чакаецца візіт у Беларусь "гандлёвай дэлегацыі ЗША высокага ўзроўню".

У інфармацыі МЗС Беларусі пра тэлефонную размову не было гэтых дэталяў. Там прагучала толькі пра "тэматыку энергетычнай бяспекі".

Пампеа падзякаваў за прыём у Мінску і выказаў падтрымку суверэнітэту Беларусі.

Як вядома, Майк Пампеа быў з візітам у Беларусі ў пачатку лютага сёлета. Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і паабяцаў, што, пры неабходнасці, ЗША могуць на 100% забяспечыць нашу краіну нафтай. Эксперты даволі скептычна ацанілі такі праект. Беларусь наладжвае альтэрнатыўныя варыянты паставак нафты з канца 2019 года, калі не ўдалося дамовіцца з Расіяй пра цану на нафту ў 2020 годзе. Пакуль такія пастаўкі здзяйсняюцца праз Літву (нарвежская і расійская нафта), на чарзе — Украіна (азербайджанская нафта).

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што варта арганізаваць пастаўкі нафты з партоў Балтыі не па чыгунцы, а "па трубе". І гэты праект маглі б прафінансаваць тыя ж амерыканцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі