Памёр акцёр Дэйв Леджэна, які сыграў пярэваратня ў “Гары Потэры”

У паліцыі паведамляюць, што на целе не знойдзена слядоў гвалтоўнай смерці. Паводле папярэднім вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, акцёр сканаў ад перагрэву, інфармуе ВВС.

Дэйв Леджэна быў прафесійным баксёрам і часта здымаўся на тэлебачанні, а таксама яго запрашалі на адметныя ролі ў кіно. Ён зняўся ў фільмах “Беласнежка і паляўнічы”, “Бэтмэн: пачатак”, а таксама ў трох серыях фільма пра Гары Потэра. Нядаўна Леджэна быў абраны на галоўную ролю ў новым фільме пад назвай “Меч адплаты”.

У акцёра засталася дачка.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі