Памёр архітэктар Палаца Рэспублікі Міхаіл Пірагоў

Палац Рэспублікі ў Мінску

Палац Рэспублікі ў Мінску / Еўрарадыё

Памёр вядомы беларускі архітэктар Міхаіл Пірагоў. Яму было 90 гадоў.

Пірагоў спраектаваў станцыі метро "Акадэмія навук" і "Плошча Якуба Коласа" ў Мінску, драмтэатр у Бабруйску. Таксама ён працаваў над комплексам, у якім месціцца Амбасада Украіны ў Беларусі.

Але самы вядомы і не самы адназначны яго праект — Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Мінчукі называюць гэты будынак саркафагам, стаўленне да яго — прыкладна як да Эйфелевай вежы ў Парыжы.

Пірагова не стала 18 кастрычніка, паведамляе Саюз архітэктараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі