Памёр былы трэнер Домрачавай Мікалай Захараў
Мікалай Захараў
29 студзеня памёр былы трэнер зборных Беларусі і Балгарыі па біятлоне Мікалай Захараў, піша Tribuna. Спартоваму спецыялісту было 77 гадоў.
У зборнай Беларусі ён працаваў у 1990-я і на пачатку 2000-х гадоў. У 2004 годзе менавіта Захараў прапанаваў Дар'і Домрачавай перайсці з расійскай у беларускую каманду. Як вядома, Домрачава ў складзе беларускай зборнай стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.
Сам Мікалай Захараў нарадзіўся ў Расіі — у вёсцы Уват Цюменскай вобласці. Апошнімі гадоамі ён жыў у Балгарыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.