Памёр экстрасэнс Алан Чумак
У Маскве на 83-м годзе жыцця памёр лекар-экстрасэнс Алан Чумак, піша "Газета.ру".
Чумак — савецкі і расійскі тэледзеяч. Ён называў сябе лекарам і экстрасэнсам, выдаў некалькіх кніг.
З 1965 года Чумак працаваў на тэлебачанні. Падчас падрыхтоўі выкрывальніцкіх матэрыялаў пра лекараў шарлатанаў у яго, па яго ўспамінах, нечакана выявіліся экстрасэнсорныя здольнасці. Пасля гэтага Чумак пакінуў СМІ і ў 1983 годзе апынуўся ў НДІ агульнай і педагагічнай псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук СССР (цяпер — Расійская акадэмія адукацыі).
Найбольшую вядомасць Чумак, як і Анатоль Кашпіроўскі, набыў падчас перабудовы — напрыканцы 1980-х. Выступы Чумака транслявалі па радыё і тэлевізіі.