Памёр кампазітар Эніа Марыконэ
На 92-м годзе жыцця памёр знакаміты італьянскі кампазітар і дырыжор Эніа Марыконэ, паведамляе corriere.it. Некалькі дзён таму ён упаў і зламаў сцягно. Марыконе шпіталізавалі. Ён памёр у адной з клінік у Рыме ад "наступстваў падзення".
Марыконэ — уладальнік шматлікі прэмій, у яго былі два "Оскары". Кампазітар напісаў музыку да соцень фільмаў і тэлепраектаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.