Памёр кароль Тайланда Рама Дзявяты
Памёр кароль Тайланда Пхуміпон Адул'ядэт (Рама Дзявяты). Яму было 88 гадоў. "Бі-Бі-Сі" адзначае, што сярод манархаў, якія жывуць на сённяшні дзень, Рама Дзявяты знаходзіўся на троне найдаўжэй (з 1946 года).
У апошнія гады ў караля былі праблемы са здароўем і ён рэдка з'яўляўся на публіцы. Летам 2016-га яму зрабілі аперацыю на сэрцы.
Для жыхароў Тайланда кароль з'яўляецца сімвалам стабільнасці на фоне палітычнай сітуацыі, якая пастаянна змяняецца.