Памёр кіраўнік кампаніі БНФ за рэфэрэндум у 1992 годзе

Памёр кіраўнік кампаніі БНФ за рэфэрэндум у 1992 годзе

Памёр актывіст Беларускага Народнага Фронту Уладзімір Анцулевіч. Яму было 64 гады. У 1992 годзе Анцулевіч быў кіраўніком ініцыятыўнай "фронтаўскай групы", якая сабрала сотні тысяч подпісаў за арганізацыю рэферэндума пра датэрміновыя выбары ў Вярхоўны Савет. Аднак парламентары гэтую ініцыятыву не падтрымалі.

Уладзімір Анцулевіч працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Беларусі, напісаў дзясяткі навуковых працаў, пасля — у рэдакцыі часопіса "Мастацтва", настаўнікам у гімназіі, быў сустаршынёй грамадскага навукова-аналітычнага цэнтру "Беларуская перспектыва".

Развітанне з Анцулевічам праходзіць 28 лютага ў Мінску па адрасе Кульман 33а.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі