Памёр першы менеджэр гурта “Бітлз”

Памёр першы менеджэр гурта “Бітлз”

У ЗША ва ўзросце 86 год памёр прадпрымальнік і прамоўтэр Алан Уільямс, якога называюць першаадкрывальнікам і першым менеджэрам гурта “Бітлз”, паведамляе ВВС. Пол Макартні, Джон Ленан і аднакурснік Ленана Сцюарт Саткліф, якія наведвалі клуб, папрасілі Уільмса дазволіць ім канцэрт у “Джакарандзе”.

У 1960-1961 гадах Уільямс ужо працаваў менеджэрам “Бітлз” і змог арганізаваць першыя канцэрты ў Гамбургу. Затым шляхі прадпрымальніка і ліверпульскай чацвёркі разышліся: музыкі падпісалі кантракт з Брайянам Эпштэйнам.

Уільямс у суаўтарстве напісаў мемуары пад назвай “Алан Уільямс: Чалавек, які страціў “Бітлз”

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі