Памёр першы прэм'ер посткамуністычнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі

Мазавецкі быў адным з ініцыятараў "Круглага стала", які прывёў польскую апазіцыю да ўлады на мяжы 80-х — 90-х гадоў мінулага стагоддзя.



У гісторыю польскай палітыкі Мазавецкі ўвайшоў як стваральнік і шматгадовы кіраўнік партыі Дэмакратычны Саюз (Unia Demokratyczna), а потым Саюз Свабоды (Unia Wolności).



Апошнім часам Мазавецкі быў дарадцам прэзідэнта Браніслава Камароўскага, піша wyborcza.pl.



Гаворачы пра дэкамунізацыю, Мазавецкі адзначаў, што ў Польшчы ўдалося дэкамунізаваць сістэму. А дэкамунізацыю людзей ён лічыў "паляваннем на вядзьмарак".



Фота — wyborcza.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі