Памёр рэжысёр Марк Захараў, які зняў “Формулу кахання”

Памёр рэжысёр Марк Захараў, які зняў “Формулу кахання”

Памёр савецкі і расійскі рэжысёр Марк Захараў. Як паведамляе ТАСС, прычынай смерці стала працяглая хвароба. Захараву было 85 гадоў.

Марк Захараў нарадзіўся 13 кастрычніка 1933 года ў Маскве. Дзясяткі гадоў кіраваў Маскоўскім тэатрам імя Ленінскага камсамола (“Ленком”). За гады працы паставіў болей за 40 спектакляў, у тым ліку мюзікл “Юнона і Авось”, “Памінальную малітву”, “Шалёны дзень, або Вяселле Фігаро”.

Таксама ён працаваў у кіно і зняў шэраг папулярных карцін, сярод якіх “Звычайны цуд”, “Той самы Мюнхаўзен”, “Формула кахання”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі