Памёр саксафаніст Rolling Stones Бобі Кіз

Саксафаніст папулярнага брытанскага гурта Rolling Stones Бобі Кіз памёр 2 снежня ва ўзросце 70 гадоў. Як адзначае Associated Press, музыка працяглы час хварэў. Ён жыў у акрузе Франклін у штаце Тэнэсі.

У заяве гурта гаворыцца, што "Rolling Stones шакаваныя стратай свайго вельмі дарагога сябра і легендарнага саксафаніста Бобі Кіза. Бобі зрабіў унікальны музычны ўнёсак у творчасць гурта, пачынаючы з 1960-х гадоў. Яго будзе вельмі неставаць".

Бобі Кіз не дажыў двух тыдняў да сваіх 71-х угодкаў. За сваю кар'еру ён паспеў папрацаваць з такімі музыкамі, як Джордж Харысан, Элвіс Прэслі, Джон Ленан, Рынга Стар, адзначае РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі