Памёр самы буйны ў свеце сабака па мянушцы Гіганцкі Джордж (фота, відэа)
Нямецкі дог пражыў у амерыканскім штаце Арызона 7 гадоў.
Прычына смерці сабакі, які лічыўся самым вялікім у свеце, удакладняецца.
У паведамленні гаспадароў дога гаворыцца: "З цяжкім сэрцам паведамляем аб смерці Гіганцкага Джорджа. Ён памёр у спакойнай абстаноўцы ў асяроддзі блізкіх. Мы выказваем падзяку тым, хто выяўляў любоў да сабакі на працягу апошніх гадоў".
У Кнігу рэкордаў Гінэса Гіганцкі Джордж патрапіў тры гады таму. Яго прызналі самым высокім сабакам за ўсю гісторыю рэкордаў Гінэса. Яго рост складаў 110 сантыметраў, а калі б ён стаў на заднія лапы — прыкладна 2 метры 21 см. Пры гэтым дог важыў 111 кілаграмаў.
Дзіўна, але Гіганцкі Джордж усё жыццё баяўся іншых сабак.
Памёр самы доўгі кот у свеце (фота, відэа)
Памёр самы вялікі ў свеце кракадзіл (фота, відэа)
Фота з сацыяльных сетак.