Памёр штурман самалёта, які скінуў ядзерную бомбу на Хірасіму

Ён памёр у доме састарэлых у ЗША ў штаце Джорджыя з натуральных прычын. Як адзначае РІА "Новости", Ван Кірк быў апошнім членам экіпажа самалёта "Энола Гей", які раніцай 6 жніўня 1945-га атакаваў японскі горад Хірасіма ядзернай бомбай.  

Бомба ўзарвалася над горадам на вышыні 580 метраў, загінулі 66 тысяч чалавек, 69 тысяч былі параненыя. У далейшым ад радыяцыйнага паражэння ў Хірасіме памерлі яшчэ некалькі соцень тысяч чалавек. Гэта было першае ў гісторыі чалавецтва выкарыстанне атамнай энергіі.

У 2005 годзе ў інтэрв'ю Тэадор Ван Кірк сказаў, што вопыт вайны даказаў яму бескарыснасць войнаў і ядзерных бомбаў у вырашэнні чаго-небудзь і ён хацеў бы, каб уся зброя на Зямлі была знішчана.  

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі