Памёр стваральнік мультфільмаў пра ката Леапольда

Памёр стваральнік мультфільмаў пра ката Леапольда

У Германіі ў горадзе Золінген памёр стваральнік мультфільмаў пра ката Леапольда рэжысёр Анатоль Рэзнікаў. Яму было 77 гадоў, інфармуе ТАСС. У савецкія часы Рэзнікаў быў адзначаны дзяржаўнай прэміяй за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей. Агулам ён з’яўляецца аўтарам больш за 40 мультфільмаў. Акрамя серыі пра ката Леапольда, вядомасць Анатолю Рэзнікаву прынёс мультфільм “Раз каўбой, два каўбой”.

Адзначаецца, што ў апошнія гады рэжысёр анімацыйных карцін цяжка хварэў, у Германіі ён праходзіў курс лячэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі