Памёр Уладзімір Замяталін, ідэолаг Лукашэнкі ў 1990-я гады

Памёр Уладзімір Замяталін, ідэолаг Лукашэнкі ў 1990-я гады

Памёр Уладзімір Замяталін, які быў ідэолагам Аляксандра Лукашэнкі ў 1990-я гады. Як паведамляе “Наша Ніва” а спасылкай на сваякоў, смерць надышла сёння ў 9-й раніцы. Прычыны пакуль невядомыя.

Сёлета ў траўні Замяталіну споўніўся 71 год.

Нарадзіўся Уладзімір Замяталін у Расіі. Сваю дзяржаўную кар’еру пачынаў як ваенны палітрук, але ў выніку трапіў у Беларусь, дзе стаў прэс-сакратаром Міністэрства абароны. Ён меў званне палкоўніка.

Пасля Замяталін ачоліў прэс-службу Саўміна, стаў віцэ-прэм’ерам, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію. Адзначыўся ўзмацненнем ціску на нацыянальна свядомую, беларускамоўную інтэлігенцыю.

Пазней ён стаў кіраўніком кінастудыі “Беларусьфільм” і нават фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх карцін на ваенную тэматыку: “Брэсцкая крэпасць”, “У чэрвені 41-га”, “Снайпер: зброя адплаты”. 

Год таму, ужо будучы на пенсіі, Замяталін трапіў у скандал у сувязі з выказваннямі пра беларускую мову. У краме “Еўраопт”, дзе былі ўсталяваныя касы з абслугоўваннем па-беларуску, ён абурыўся, што з ім не размаўляюць па-руску і назваў беларускую “дзяўбанай мовай”. Сведкам канфлікту стаў вядомы блогер і піяршчык Ігар Колчанка і таму інцыдэнт трапіў у СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі