Памёр вядомы клоўн Алег Папоў

Памёр вядомы клоўн Алег Папоў

На гастролях у Растове-на-Доне памёр вядомы клоўн Алег Папоў, перадаюць расійскія СМІ.

Паведамляецца, што ўвечары 86-гадовы артыст адпачываў каля тэлевізара, і ў яго раптоўна спынілася сэрца.

Пакуль невядома, дзе будзе пахаваны клоўн — з 1991 года ён жыў у Нямеччыне, дзе выступаў пад псеўданімам Шчаслівы Ганс.

Алег Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 года. У цырку ён пачаў працаваць у 1950-я гады ў Саратаве. Артыст стварыў вобраз "Сонечнага клоўна" — рудога бесклапотнага чалавека ў шырокіх штанах.

Ён прымаў удзел у першых гастролях савецкага цырка ў Заходняй Еўропе, што прынесла яму сусветную славу. Пасля распаду Савецкага Саюза пераехаў на сталае жыццё ў Нямеччыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі