Памёр заснавальнік "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук
Памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук. Яму быў 61 год. Апошнім часам Валадашчук змагаўся з цяжкай хваробай.
Віктар Валадашчук у 1990-я быў журналістам папулярнай недзяржаўнай мінскай газеты "Свабода". Вясной 1997 года ён заснаваў у родным Слоніме тыднёвік "Газета Слонімская", які выдаецца дагэтуль (выйшаў 1151 нумар).