Памёр знакаміты польскі рэжысёр Анджэй Вайда

Памёр знакаміты польскі рэжысёр Анджэй Вайда

У нядзелю, 9 кастрычніка, на 91-м годзе жыцця памёр знакаміты польскі рэжысёр Анджэй Вайда. Па непацверджанай інфармацыі, прычынай смерці стала лёгачная недастатковасць, паведамляюць польскія СМІ.

Вайда з'яўляецца класікам польскага кіно. Ён нарадзіўся ў Сувалках, недалёка ад польска-беларускай мяжы. Юнаком удзельнічаў у польскім антынацысцкім Супраціўленні. Яго бацьку сталінскія каты расстралялі ў Катыні. У памяць пра яго і дзясяткі тысяч іншых ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў 2007-м ён зняў фільм "Катынь". Таксама рэжысёр з'яўляецца аўтарам такіх вядомых фільмаў, як "Попел і алмаз", "Канал", "Пакаленне", "Чалавек з жалеза" і шмат іншых. У 2000 годзе Анджэй Вайда быў уганараваны прэміяй "Оскар".

Памёр знакаміты польскі рэжысёр Анджэй Вайда
Фота: quotesgram.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі