Панікі каля абменнікаў у Мінску няма (фота)
Валюта ёсць паўсюль, куды звярнулася Еўрарадыё. Кожны трэці кліент здае долары і еўра.
Долары ў абменніках Мінска ёсць, а людзі набываюць да 200 долараў. Каля траціны кліентаў наадварот ― здаюць валюту. З дзясятка абменнікаў, куды звярнулася Еўрарадыё, долары і еўра былі паўсюль. Можна было набыць ад 300 да 1000.
Супрацоўнікі банкаў гавораць, што людзі прыходзяць па долары рэгулярна цягам дня, але валюта пакуль ёсць.
У чэргах стаіць ад трох да васьмі чалавек. Нагадаем, долар 24 жніўня падаражэў на таргах да 17 601 рубля, еўра — да 19 935. У абменніках амерыканскую валюту прадаюць па 18 200, еўра — па 20 900.
Рэзкае падзенне рубля (каментарыі, онлайн)
Фота: Еўрарадыё