Папе Францішку перадалі прывітанне ад Аляксандра Лукашэнкі
Беларускі амбасадар ў Вялікабрытаніі, а па сумяшчальніцтве і ў Ватыкане Сяргей Алейнік паўдзельнічаў у штогадовай навагодняй аудыенцыі пантыфіка для дыпламатаў. Як інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны, Алейнік меў кароткую размову з Папам Францішкам, перадаў яму прывітанні са святамі ад беларускага кіраўніцтва, у тым ліку ад Аляксандра Лукашэнкі.
Прамову пантыфіка перад дыпламатамі можна паглядзець тут.
Як вядома, Папа Рымскі яшчэ ні разу не быў з візітам у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.