Папраўкі ў "антынаркатычны" артыкул 328 КК паступілі ў Палату прадстаўнікоў

Папраўкі ў "антынаркатычны" артыкул 328 КК паступілі ў Палату прадстаўнікоў

29 красавіка актывісткі “Матчынага руху 328” выйшлі да Дома ўраду ў Мінску. Яны спадзяюцца сустрэцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і даведацца, на якую дату будзе прызначаны разгляд паправак у "антынаркатычны" артыкул 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пра тое, што праект змен у КК ужо перададзены ў парламент, стала вядома сёння раніцай.

“Законапраект [насамрэч гэта не законапраект, а змяненні ў артыкул 328] у Палаце прадстаўнікоў і ніякіх дадатковых узгадненняў не патрабуе”, — распавядае Еўрарадыё адна з актывістак “Матчынага руху 328” Таццяна Канецкая.

Папраўкі ў жорсткі "антынаркатычны" артыкул 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі абмяркоўваюцца не першы месяц. Гаворка ідзе пра зніжэнне ніжняй мяжы пакаранняў па 2-й і 3-й частках артыкула.

Сэнс паправак у тым, каб па-рознаму караць сапраўдных наркадылераў і тых, хто набыў наркотыкі не для гандлю, а для ўжывання. І тыя, і другія з гледзішча закона — распаўсюднікі забароненых рэчываў, але характар злачынстваў розны. А мінімальнае пакаранне пакуль аднолькава жорсткае для ўсіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі