Параненая настаўніца 74-й гімназіі дала паказанні Следчаму камітэту
Параненая настаўніца 74-й сталічнай гімназіі, якая пацярпела ў выніку нападу вучня 9 класа, дала паказанні следчым. Увечары 24 траўня яе дапыталі супрацоўнікі Следчага камітэта.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэту, стан жанчыны ацэньваецца як стабільна цяжкі.
Настаўніца распавяла, што 23 траўня каля 8.30 у памяшканне класа зайшоў вучань-дзевяцікласнік і папярэдне зачыніў за сабой дзверы. Падлетак падышоў да пацярпелай, нанёс некалькі ўдараў нажом і вобласць шыі, пасля чаго выйшаў з аўдыторыі.
Падлетак пройдзе комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Падазраваны ў замаху на забойства раней не стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, ён з добрай, станоўчай сям’і і добра вучыўся.