Парашэнка адклікае пасла Украіны ў Беларусі Ежаля
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт заявіў 25 красавіка.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адклікае пасла Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля. Пра гэта ён заявіў 25 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мікалаеўскай вобласці.
"Мной прынятае рашэнне аб яго адкліканні", — цытуе словы Парашэнкі сайт censor.net.ua. Украінскі прэзідэнт адзначыў, што ўжо рыхтуюцца дакументы на новага амбасадара ў Беларусі. Пётр Парашэнка падкрэсліў, што Беларусь адыгрывае надзвычайна важную ролю ў рэалізацыі знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі. Таму ў Мінску мусіць быць забяспечаная "пастаянная прысутнасць Украіны", сказаў прэзідэнт.
Міхаіл Ежаль працаваў паслом у Беларусі з 2013 года. Да таго ён два гады быў міністрам абароны Украіны. З-за гэтага ў Вярхоўнай Радзе дэпутаты і патрабавалі адклікаць Ежаля, паколькі ён займаў высокую пасаду пры былым прэзідэнце Віктары Януковічы. Тым часам Генпракуратура Украіны вывучае справу аб знішчэнні тылавога забеспячэння ўкранскай арміі ў той час, калі міністрам абароны быў Міхаіл Ежаль.
Тымчук заклікае звольніць украінскага пасла ў Беларусі
Фота: Еўрарадыё і ria.ru