Парашэнка гатовы прыйсці на дэбаты на стадыён, нават калі Зяленскага не будзе
Кандыдат у прэзідэнты Украіны комік Уладзімір Зяленскі заявіў, што не прыйдзе на дэбаты на стадыён “Алімпійскі” ў Кіеве, куды яго запрасілі 14 красавіка. Сваю нязгоду сустракацца там з канкурэнтам, дзеючым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ён патлумачыў тым, што баіцца правакацяў.
Тым часам Пятро Парашэнка пацвердзіў, што будзе сёння на “Алімпійскім” і ў выпадку адсутнасці Зяленскага правядзе там сустрэчу з выбаршчыкамі, паведамляе Громадське. Парашэнка таксама згодны прыйсці на стадыён 19 красавіка, як настойваў Зяленскі, але не замест тэледэбатаў, якія маюць адбыцца ў той самы дзень згодна з заканадаўствам.
Зяленскі таксама адмаўляецца прыходзіць у студыю і патрабуе правесці дэбаты ў фармаце тэлемоста. Украінскае заканадаўства гэта забараняе.
Раней менавіта Зяленскі выказаў ідэю сустрэцца з Парашэнкам на стадыён. Парашэнка адказаў згодай.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне адбудзецца 21 красавіка.