Парашэнка прыняў выклік Зяленскага: "Стадыён — дык стадыён"

Парашэнка прыняў выклік Зяленскага: "Стадыён — дык стадыён"

Дзейны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыняў выклік свайго канкурэнта Уладзіміра Зяленскага і пагадзіўся правесці дэбаты на стадыёне "Алімпійскі". Паведамленне пра гэта з'явілася ў акаўнтах Парашэнкі ў сацсетках. 

Як распавядала Еўрарадыё, 3 красавіка Зяленскі прапанаваў Парашэнку правесці тэледэбаты ў жывым тэлеэфіры на стадыёне "Алімпійскі". На адказ ён даў канкурэнту 24 гадзіны. Зяленскі і Парашэнка выйшлі ў другі тур выбараў, прычым артыст амаль удвая апярэджвае кіраўніка дзяржавы. 

Відэазварот Парашэнкі з'явіўся праз 9 гадзінаў пасля заявы Зяленскага. 

"Правілы дэбатаў прапісаныя ў законе пра выбары прэзідэнта — пачытайце, калі ласка. Яны могуць адбывацца на базе "Суспільного" телебачання з трансляцыяй па ўсіх тэлеканалах для дзясяткаў мільёнаў людзей. Такія ўжо вызначаныя правілы. Але стадыён — дык стадыён. Я чакаю вас, Уладзімір Аляксандравіч", — заявіў у сваім звароце прэзідэнт. 

Другі тур выбараў ва Украіне павінен адбыцца 21 красавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі