Парашэнка звольніў пасла Украіны ў Беларусі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звольніў украінскага пасла ў Беларусі Міхаіла Ежаля, паведамляе УНІАН. Здарылася гэта праз тры тыдні пасля таго, як Парашэнка заявіў пра адкліканне Ежаля.

Міхаіл Ежаль працаваў паслом у Беларусі з 2013 года. Да таго ён два гады быў міністрам абароны Украіны. З-за гэтага ў Вярхоўнай Радзе дэпутаты і патрабавалі адклікаць Ежаля, паколькі ён займаў высокую пасаду падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча. Тым часам Генпракуратура Украіны вывучае справу аб знішчэнні тылавога забеспячэння ўкранскай арміі ў той час, калі міністрам абароны быў Міхаіл Ежаль. Таму не выключана, што на радзіме яго можа чакаць крымінальны пераслед.

Яшчэ 25 красавіка Пётр Парашэнка заявіў, што рыхтуюцца дакументы на новага амбасадара ў Беларусі. Хто ім стане, пакуль невядома.

Фота: Еўрарадыё, УНІАН і ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі