Парламент Крыма папросіць Маскву прыняць аўтаномію ў склад Расіі

"Увайсці ў склад Расійскай Федэрацыі на правах суб'екта Расійскай Федэрацыі", — цытуе тэкст РІА "Новости".



Віцэ-прэм'ер Крыма Рустам Цеміргаліеў заявіў, што рэферэндум вырашана правесці раней — не 30 сакавіка, а 16-га. На яго выносяцца два пытанні: Ці выступаеце вы за ўваходжанне Крыма ў склад РФ у якасці суб'екта Федэрацыі; Ці выступаеце вы за аднаўленне канстытуцыі Крыма 1992 года.



Што да апошняга пытання, дык паводле канстытуцыі 1992-га, рэспубліка ўваходзіць ва Украіну і вызначае з ёй свае адносіны на аснове дамовы і пагадненняў.



Парламент Крыма накіруе зварот расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну і Федэральнаму сходу Расіі. У Дзярждуме Расіі заявілі, што гатовыя разгледзець адпаведны законапрект ужо на наступным тыдні.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі