Парламент Паўднёвай Карэі прыняў закон, які забараняе есці сабачае мяса

На ферме, дзе гадуюць сабак, у Паўднёвай Карэі

На ферме, дзе гадуюць сабак, у Паўднёвай Карэі / herald-ru.com

Парламент Паўднёвай Карэі ўхваліў закон аб забароне гадоўлі сабак на мяса. Пад забаронай апынуўся і продаж сабачага мяса, паведамляе агенцтва "Ренхап". За спажыванне адказнасць не прадугледжаная. Законапраект падтрымалі 208 дэпутатаў, двое ўстрымаліся, галасоў супраць не было.

Цалкам закон уступіць у сілу ў 2027 годзе. На бліжэйшыя тры гады ўстаноўлены пераходны перыяд. Парушальнікам правілаў будзе пагражаць штраф у памеры да 30 млн вон ($22 768) або два-тры гады зняволення. Фермерам, якія дагэтуль прафесійна займаліся развядзеннем сабак на мяса, улады дапамогуць у пераарыентацыі бізнэсу. У цяперашні час, па дадзеных урада, у краіне працуе каля 1150 ферм па гадоўлі сабак, 34 бойні і прыкладна 1600 рэстаранаў, у меню якіх такое мяса ёсць.

Разам з тым агенцтва АР адзначае, што апошнім часам сабачае мяса ў Паўднёвай Карэі губляе папулярнасць. Гэта вынік працы зоаабарончых арганізацый. Калі ў 2015 годзе на працягу года сабачае мяса елі 27% карэйцаў, то ў мінулым годзе толькі 8%. Гэта дадзеныя апытанняў інстытута Gallup.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі