Партфель з патронамі і порахам знайшлі ў Століне пры сартаванні смецця

Партфель з патронамі і порахам знайшлі ў Століне пры сартаванні смецця

Партфель з боепрыпасамі знайшоўся ў смецці ў Століне, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. 

19 лютага ў міліцыю звярнуўся майстар станцыі збору цвёрдых камунальных адкідаў. Ён распавёў, што пры сартаванні смецця работнікі выявілі партфель, у якім былі патроны, а таксама слоікі з рэчывам, якое нагадвае порах.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі забралі два слоікі з порахам, капсулі і патроны для балістычнай і выбухатэхнічнай экспертызаў.

Праверка па гэтым факце працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі