Партыі БНФ адключылі электрычнасць за пазыкі

Партыі БНФ адключылі электрычнасць за пазыкі

Партыя БНФ сутыкнулася з фінансавымі праблемамі: апазіцыянеры не могуць аплаціць фінансавыя паслугі і шукаюць дапамогі ў грамадства для ўтрымання офіса.

Як паведамляе Радыё "Рацыя", фінансавыя цяжкасці ўзніклі ў шэрага дэмакратычных партый і арганізацый. Рух "За свабоду" не здолеў працягнуць арэнду свайго офіса і пакуль працуе без памяшкання. У мінскай сядзібе Партыі БНФ з-за камунальных запазычанасцяў адключылі святло. 

Кіраўніцва партыі вырашыла часова закрыць офіс да выплаты пазык. Меркаваны тэрмін закрыцця офіса — з 6-га па 10 чэрвеня.

Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч спадзяецца, што праблемы ўдасца вырашыць цягам дзесяці дзён. Па яго словах, каб вярнуць святло ў памяшканне, неабходна каля 3000 рублёў — гэта прыкладна 1600 долараў. Цяпер ідуць перамовы з магчымымі ахвярадаўцамі. Таксама партыя адкрыла дабрачынны рахунак у банкаўскай разліковай сістэме АРІП, праз які сябры і прыхільнікі партыі могуць пералічыць патрэбныя грошы. 

На думку Янукевіча, сітуацыя вельмі непрыемная, але не пагражае партыі стратай офіса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі