Партыі БНФ адмовілі ў пікеце супраць расійскай ваеннай базы

Лідар партыі Аляксей Янукевіч распавёў агенцтву БелаПАН, што гарадскія ўлады заявілі, быццам заяўка не адпавядае заканадаўству пра масавыя мерапрыемствы. Таксама, па словах чыноўнікаў, незразумела, якія меры будуць прадпрымаць заяўнікі для бяспекі ўдзельнікаў пікету.



Партыя БНФ збіраецца абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў судзе. Нагадаем, што апазіцыянеры меліся правесці пікет 27 ліпеня насупраць расійскай амбасады.



Па словах Янукевіча, партыя разглядае магчымасць падачы мноства заявак на правядзенне пікетаў 8 верасня з пратэстамі супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі