Пасажыр, які ехаў з Польшчы, праглынуў змесціва кашалька пры перасячэнні мяжы

Мужчына на мяжы праглынуў змесціва кашалька / sudexpert.gov.by

Мужчына на мяжы праглынуў змесціва кашалька / sudexpert.gov.by

Адзін з пасажыраў аўтобуса "Познань-Гомель" пры перасячэнні мяжы праглынуў змесціва свайго кашалька падчас надгляду, паведамляецца на сайце Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Варшаўскі мост". Мытнікі выявілі ў заплечніку 31-гадовага мужчыны кашалёк-манетніцу, дзе знаходзілася рэчыва зялёнага колеру. Мужчына праглынуў гэтае рэчыва, але яго часцінкі засталіся на сценках кашалька.

Хімічны аналіз паказаў, што гэта быў псіхатроп — тэтрагідраканабінол. Акрамя таго ў сумцы мужчыны знайшлі фрагменты гашышу.

На яго пачалі крымінальную справу.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі