Пашыраецца рэгіён збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС на Магілёўшчыне
На некалькі раёнаў Магілёўшчыны плануецца пашырыць збор подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Дагэтуль акцыя ахоплівала толькі Горацкі раён. Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар антыядзернай групы, актывіст з Горак Эдуард Брокараў:
“Мы правялі пэўныя кансультацыі з калегамі з суседніх рэгіёнаў. У прыватнасці, Бялынічы, Шклоў, Магілёў. І сустракаем добрае паразуменне”.
Нагадаем, спачатку ў Горацкім раёне, дзе знаходзіцца адна з меркаваных пляцовак для пабудовы беларускай АЭС, была праведзеная інфармацыйная кампанія. Напрыканцы мінулага года стартаваў збор подпісаў, за гэты час іх сабрана ўжо каля 500.
Эдуард Брокараў кажа пра рэакцыю людзей на кампанію:
“Большасць, а гэта дзесьці 50-60%, яны адназначна супраць будаўніцтва і падпісваюцца ахвотна. Ну а астатнія – палова на палову. Нехта “за”, а камусьці гэта ўсё роўна. У тых, хто “за”, аргументацыя такая: “Вось у нас тут “застой”, а тады будуць у нас працоўныя месцы, інвестыцыі, мы тут будзем працаваць”.
Подпісы мяркуецца перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта, ва ўрад, у Палату прадстаўнікоў і мясцовым вертыкальшчыкам.