Паскорылася падзенне ВУП Беларусі

Па выніках 9 месяцаў ВУП Беларусі знізіўся на 4,7% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Па выніках 9 месяцаў ВУП Беларусі знізіўся на 4,7% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

ВУП Беларусі скарацілася на 3,3% у адносінах да верасня 2021 года. У параўнанні са жніўнем тэмп падзення паскорыўся. У жніўні ВУП скараціўся на 3% год да года. Такія лічбы прыводзіць Еўразійскі банк развіцця.

Паскарэнне падзення адбылося ў тым ліку з-за сельскай гаспадаркі — асноўны ўраджай быў ужо прыбраны, адпаведна менш і ўклад гэтай галіны ў дынаміку ВУП. Акрамя таго, слабай заставалася актыўнасць і ў многіх буйных сектарах эканомікі. Хутчэй за ўсё — з-за нізкага ўнутранага попыту і незавершанасці працэсу перабудовы вытворча-лагістычных сувязяў, лічаць у Банку.

Пры гэтым там адзначаюць паляпшэнне спраў у прамвытворчасці — тэмпы падзення ў гэтым сектары скараціліся з 9, 4% г/г у жніўні да 2,1% г/г у верасні. Гэта кажа, хутчэй за ўсё, "аб паступовым наладжванні разбураных ланцужкоў паставак і частковай пераарыентацыі экспарту ў Расію, азіяцкія і афрыканскія краіны".

У цэлым па выніках 9 месяцаў ВУП Беларусі знізіўся на 4,7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі