Пасля 13 сутак арышту на волю выйшаў мастак Андрэй Бусел

Андрэй Бусел / @hutkasmachnaa
Андрэй Бусел / @hutkasmachnaa

На волю выйшаў мастак Андрэй Бусел, які адбываў адміністрацыйны арышт, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Як распавядала Еўрарадыё, мужчыну затрымалі 8 верасня, а потым асудзілі на 13 сутак арышту. Прычыны затрымання, а таксама сутнасць абвінавачання не вядомыя.

Андрэй Бусел — вядомы мастак. Ён стварыў такія муралы, як трамвай на сцяне галерэі "Ў", цягнік метро каля "Пясочніцы". Таксама ягоныя працы — невялікія люстэркі ў незвычайных рамах, пакінутыя па ўсім Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі