Пасля адмены льготаў кантралёры злавілі "звычайную" колькасць "зайцоў"

У дзень адмены льгот на вуліцы Мінска выйшла працаваць удвая больш кантралёраў (у звычайны дзень у сталіцы іх працуе 30-40 брыгад).
Але “зайцоў” яны злавілі столькі ж, як звычайна, сцвярджае начальнік аддзела кантролю гарадскіх перавозак КУП «Мінсктранс» Анатоль Дземідовіч:

“Колькі людзей парушала правілы праезду, столькі і засталося. Ні больш і ні менш іх не стала. У дзень каля 200-250 чалавек. Але «цыплят по осени считают». Таму па выніках месяца мы будзем бачыць – павялічыцца ў нас колькасць “зайцоў” сярэднямесячная ці не.

Сярэднямесячная статыстыка нам кажа пра тое, што мы недзе каля васьмі – васьмі з паловай тысяч чалавек штомесяц прыцягваем да адказнасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі