Пасля атакі на грамадзянскую супольнасць валанцёры сышлі з-пад Акрэсціна

Пасля атакі на грамадзянскую супольнасць валанцёры сышлі з-пад Акрэсціна

З-пад Акрэсціна сышлі валанцёры, якія дапамагалі сваякам затрыманых. Прычынай стала атака ўладаў на грамадзянскую супольнасць, учыненая 14 ліпеня. 

У сваім ТГ-канале "Спісы затрыманых" увечары 14 ліпеня валанцёры напісалі: "Думаем, вы і так бачылі апошнія навіны. У сувязі з гэтым на Акрэсціна заўтра валанцёраў не будзе. Калі ласка, паклапаціцеся аб перадачах загадзя самастойна".

Валанцёры пакінулі для сваякоў затрыманых усю неабходную інфармацыю і інструкцыі. 

Дарэчы, чацвер — адзіны дзень, калі на Акрэсціна прымаюць перадачы для вязняў (штодзённа прымаюць толькі лекі).

Валанцёрская дапамога для вязняў Акрэсціна і іх сваякоў дзейнічала са жніўня 2020 года, калі пачаліся масавыя затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі