Пасля "маршу недармаедаў" у Брэсце затрымалі пяцярых анархістаў

Пасля "маршу недармаедаў" у Брэсце затрымалі пяцярых анархістаў

У Брэсце пасля "маршу недармаедаў" затрымалі пяцярых анархістаў. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад Аляксандры — дзяўчыны аднаго з затрыманых. Вядомыя іх імёны — Андрэй Дзенюжкін, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Ляўчук, Руслан і Павел.

Дзяўчына распавяла, што міліцыянты затрымалі маладых людзей на выхадзе з грамадскага транспарту. 

Аляксандра: "Пасля акцыі затрыманыя яны былі, калі яны ў тралейбусе ехалі. Нашы журналісты да апошняга змагаліся, каб не аддаць іх нашым праваахоўнм органам... Але, на жаль, калі ўжо ўсе выйшлі, там былі супрацоўнікі ў грамадзянскай форме, якія іх затрымалі"

Таксама вядома, што затрыманы ініцыятар марша Аляксандр Кабанаў. Перад акцыяй былі затрыманыя грамадскія актывісты Наталля Папкова і Андрэй Шарэнда

Марш недармаедаў (ужо трэці па ліку) прайшоў у Брэсце 5 сакавіка. На яго выйшла некалькі соцень чалавек. Анархісты з расцяжкай "Чыноўнік — галоўны дармаед" ішлі наперадзе калоны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі