Пасля пералівання донарскай плазмы на папраўку пайшлі шэсць з дзевяці пацыентаў

Пасля пералівання донарскай плазмы на папраўку пайшлі шэсць з дзевяці пацыентаў

Пасля пералівання плазмы ад людзей, якія выздаравелі, шэсць з дзевяці пацыентаў з COVID-19 пайшлі на папраўку. Такія лічбы назваў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка пасля наведвання РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.

"Па даных на ўчора, дзевяці пацыентам мы ўвялі плазму людзей, якія паправіліся, і шэсць з іх сапраўды пайшлі на папраўку", — прыводзіць БЕЛТА словы віцэ-прэм'ера. Антыцелы, якія ўтварыліся ў крыві донараў пасля перанесенай інфекцыі, дапамагаюць спраўляцца каранавірусам тым пацыентам, у якіх хвароба працякае ў цяжкай і сярэднецяжкай форме.

Раней Аляксандр Лукашэнка назваў людзей, якія вылечыліся ад каранавіруса, залатым фондам. Петрышэнка далучыўся да яго і заявіў, што такім людзям падзякаваць трэба двойчы — за тое, што справіліся з хваробай, і за тое, што самі прыйшлі здаць плазму, каб дапамагчы іншым.

Паведамляецца, што на сёння ад каранавіруса вылечыліся 1120 чалавек — гэта на 182 больш, чым 23 красавіка (было 938). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі