Пасля скаргі на мазырскую раённую газету знік яе сайт
На дзяржаўнае выданне напісалі данос
Пасля скаргі на мазырскую раённую газету "Жыццё Палесся" знік яе сайт, як і публікацыі ў сацсетках за шмат гадоў. ГУБАЗіК збіраўся праверыць рэдакцыю дзяржаўнага выдання на “экстрэмізм”.
Днямі стала вядома, што невядомы ананім паскардзіўся сілавікам на газету. “Неабыякаваму грамадзяніну” не спадабалася, што ў нумары папяровай версіі выдання ад 19 кастрычніка на старонцы побач з тэкстам пра набор у Вайсковую акадэмію размешчаная рэклама пахавальных паслуг. Ужо ў панядзелак сайт знік з інтэрнэта. Можна меркаваць, што адбываецца анансаваная праверка.
Калі "Флагшток" датэлефанаваўся да рэдакцыі, там сказалі, што галоўны рэдактар знаходзіцца ў выканкаме, а яны "чакаюць праверак". Што здарылася з сайтам, супрацоўнікі не ведалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.