Пасля сустрэчы з Лукашэнкам мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" — 0:1

Пасля сустрэчы з Лукашэнкам мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" — 0:1

25 жніўня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі на сваім полі падольскі "Віцязь". 

Нагадаем, што перад гэтым дынамаўцы прайгралі фінскаму "Ёкерыту" з лікам 1:6, і сёння з імі сустракаўся Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы крытыкаваў хакеістаў за адсутнасць каманднай гульні. 

Верагодна, крытыка не вельмі дапамагла дынамаўцам: "Віцязю" яны таксама прайгралі, хаця і са значна меншым лікам — 0:1. Адзіную шайбу ў сустрэчы на 11-й хвіліне забіў Аляксей Сямёнаў

Гэта другі запар матч, прайграны "зубрамі" ў цяперашнім чэмпіянаце КХЛ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі