Пасля паражэння мінскага “Дынама” з лікам 1:6 з хакеістамі сустрэўся Лукашэнка

Пасля паражэння мінскага “Дынама” з лікам 1:6 з хакеістамі сустрэўся Лукашэнка

У пятніцу, 25 жніўня, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з хакеістамі і трэнерамі мінскага “Дынама”. Адбылося гэта праз два дні пасля разгромнага паражэння дынамаўцаў на “Мінск-Арэне” ў стартавым матчы чэмпіянату КХЛ ад фінскага “Ёкерыта” — 1:6. Ужо сёння “Дынама” прымае “Віцязь”, пачатак у 19.30.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка ў пачатку сустрэчы адзначыў, што прычына сустрэчы не ў нядаўнім паражэнні. “Я думаю, вы самі сабе далі ацэнку за гэтую гульню, — кажа кіраўнік дзяржавы. — Калі гаварыць наконт вашага старту ў Кантынентальнай хакейнай лізе, я асабліва не напружваюся. Я разумею, што сабраліся вы зусім нядаўна. Можна сказаць, што перадсезонная падрыхтоўка не склалася з розных прычын”.

Як вядома, сёлета мінскае “Дынама” значна абнавіла свой склад, з’явіўся новы галоўны трэнер — канадзец Гордзі Дуаер. Адным з ініцыятараў гэтых перамен якраз быў Лукашэнка.

“Думаю, што, маючы тыя кандыцыі фізічныя, якія ў вас на сённяшні дзень прысутнічаюць, вы зможаце ў бліжэйшыя 2-3 гульні арганізавацца і паказваць годны хакей. Прынамсі, усё ў вас для гэтага ёсць”, — сказаў кіраўнік дзяржавы камандзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі