Пасля "сутак" на волю выйшаў экс-журналіст Сяргей Гардзіевіч
Сяргей Гардзіевіч
Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў былы палітзняволены журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч, паведамляе БАЖ. Праўда, ён застаўся без сродкаў сувязі, бо тэлефон забралі пры затрыманні.
Як распавядала Еўрарадыё, Гардзіевіча затрымалі 14 верасня на памежным пераходзе "Брэст", калі ён вяртаўся з Польшчы, куды выязджаў па асабістых справах.
Сяргей Гардзіевіч — былы карэспандэнт інфармацыйнага сайта "Першы рэгіён". У жніўні 2021 года яго асудзілі на паўтара года зняволення, абвінаваціўшы ў абразе прадстаўнікоў улады, паклёпе і абразе Лукашэнкі. На волю ён выйшаў у кастрычніку 2022-га і застаецца жыць у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.