Пасля сутак за пратэсты жыхар Асіповічаў захварэў на COVID-19 і памёр

Памерлы мужчына 10 сутак правёў у ІЧУ за ўдзел у пратэстах / TUT.BY​
Памерлы мужчына 10 сутак правёў у ІЧУ за ўдзел у пратэстах / TUT.BY​

У Асіповічах памёр 57-гадовы Сяргей Шчацінка. У яго быў пацверджаны COVID-19. На здароўе ён пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповіцкага ІЧУ, дзе адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у пратэстах, паведамляе партал TUT.BY.

Сяргея Шчацінку з жонкай затрымалі 12 лістапада за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Жанчыне далі штраф, мужчыну — 10 сутак арышту. На волю ён выйшаў 22 лістапада, і распавёў жонцы, што каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Пры гэтым і сам ён скардзіўся на здароўе, казаў, што прастудзіўся.

Праз пару дзён яму стала горш, паднялася тэмпература. Яму адкрылі бальнічны і зрабілі ПЦР-тэст. Тэст быў станоўчы. COVID-19 пацвердзіўся і ў яго жонкі Алы Шчацінкі. Два тыдні муж і жонка правялі дома. Затым Сяргей пераканаў лекара падоўжыць яму бальнічны яшчэ на пару дзён, таму што па-ранейшаму адчуваў сябе дрэнна.

"У яго праца на вуліцы: ён быў слесарам, рабіў стропальныя працы — працаваў на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый.
Сяргей сказаў урачу: "У чацвер калі выйду на працу, у пятніцу зноў да вас прыйду". І лекар падоўжыла бальнічны да панядзелка",
— распавядае Ала.

У пятніцу, 11 снежня, Сяргей памёр — пайшоў з сынам мяняць колы ў машыне, ойкнул, упаў і падняцца ўжо не змог.

У пасведчанні аб смерці пазначаны код R99, які расшыфроўваецца як "іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладныя прычыны смерці". Жонка кажа, што нейкіх сур'ёзных праблем са здароўем у Сяргея раней не было.

Ужо пасля смерці мужчыны яму на працу прыйшло паведамленне аб неабходнасці аплаціць знаходжання ў ізалятары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі