Пасол Польшчы: Канфлікт вакол Саюзу палякаў разгледзім на наступным тыдні

Паседжанне беларуска-польскай камісіі ў справе Саюзу палякаў не адбылося 9 сакавіка, бо і не планавалася на гэты дзень. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё паведаміў амбасадар Польшчы ў Мінску Генрык Літвін. Амбасадар зазначыў, што паседжанне знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі і мае адбыцца ўжо на наступным тыдні.

Генрык Літвін: “Цяжка мне адказаць на пытанне, чаму сёння паседжанне камісіі не адбылося, бо нічога і не мелася сёння адбыцца. Дата 9 сакавіка з’явілася ў журналісцкіх разважаннях колькі дзён таму, але ніхто з афіцыйных прадстаўнікоў ані беларускага, ані польскага бакоў не пацвярджалі гэтай даты. Разам з тым, паседжанне зараз падрыхтоўваецца і абавязкова адбудзецца – напэўна, ужо на наступным тыдні".

Як паведаміў сп.Літвін, дакладная дата паседжання пакуль не прызначаная, хоць і прапануюцца некалькі тэрмінаў. Рашэнне будзе прынятае ў найбліжэйшы час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі