Пасол Украіны ў Беларусі распавёў, што служыў у войску ў Печах

Пасол Украіны ў Беларусі распавёў, што служыў у войску ў Печах

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у жывым эфіры Еўрарадыё распавёў, што ў савецкія часы служыў у войску ў Печах пад Барысавам. Як вядома, цяпер у нашай краіне актыўна абмяркоўваюць трагічную гібель салдата Аляксандра Коржыча, які служыў там жа. Ці была ў час яго службы ў Печах дзедаўшчына? — пацікавіліся мы ў спадара пасла.

Кізім кажа, што быў сяржантам і ў яго падраздзяленні не было прыніжэння і здзекаў над маладымі салдатамі. А літаральна праз 100 метраў у іншай частцы былі выпадкі трагічныя, прычынай якіх стала дзедаўшчына. Пасля былі суды. Пасол лічыць, што ў дзедаўшчыне вінаватыя не толькі сяржанты і афіцэры. “Гэта пытанне шырэйшае. Грамадства вінаватае”, — мяркуе Ігар Кізім. Паводле яго слоў, шмат што залежыць ад выхавання моладзі, афіцэраў. “Людзі прыходзяць з таго грамадства, у якім яны жывуць, выхоўваюцца. Як тыя самыя сяржанты”, — сказаў пасол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі